Запытайся ў Дубаўца. Адкуль узялося немілагучнае слова — аграгарадок?25 гадоў на Радыё Свабода Сярг…

Запытайся ў Дубаўца. Адкуль узялося немілагучнае слова — аграгарадок?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Яшчэ ў часы Сталіна ў нас плянавалі стварыць «аграгарады», але ў выніку нічога ня выйшла. Лукашэнка ўвёў «аграгарадкі», каб сьцерці спрадвечныя беларускія словы «вёска» і «мястэчка». Вынік той самы. Як узор, мне згадваецца Астроўна, сярэднявечнае мястэчка з магдэбурскім правам, ратушай, з рыцарскім замкам, кляштарам, сынагогай… Радзіма вялікага канцлера Льва Сапегі. Цяпер гэта «аграгарадок» з руінай замка і аднастайнай беднай забудовай. Тыповая карціна для ўсёй Беларусі. Народ, між іншым, разьвіў лексычны шэраг, дадаўшы да «аграгарадка» словы «аграфюрэр» і «агратрэш».

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669