Чытачы з Малінаўкі паведамляюць, што ў будынках дагэтуль няма ацяплення, хаця, згодна з графікам, яг…

Чытачы з Малінаўкі паведамляюць, што ў будынках дагэтуль няма ацяплення, хаця, згодна з графікам, яго павінны былі ўключыць учора

«Цяпло ў кватэры Малінаўкі так і не далі. У кватэры 16,5 градусы.

Але ў некаторых дамах Паўднёвага Захаду цяпло далі на дзень раней за графік Менгарвыканкама. Таксама ў Лошыцы не далі цяпло па графіку.

Што гэта? Проста не ўзгаднілі графік з камунальнікамі, ці камунальнікі зладзілі дэмарш? Няма людзей, каб выканаць графік? Ці не гатова абсталяванне?», – задаюцца пытаннем чытачы.

Крыніца: чытачы @belsat