Мы дзяліліся з вамі парадамі, як зрабіць беларускую мову часткай свайго жыцця. Адна з іх — спажываць кантэнт на ёй. Гэта не абмяжоўваецца анлайн-медыямі — таму сёння для вас агляд літаратурных твораў, перакладзеных на беларускую.
Гары Потэр, Джаан Роўлінг
У прадстаўленні не мае патрэбы. Выдавецтва «Янушкевіч» выдала пераклад на беларускую мову першых частак серыі: «Філасофскі камень», «Таемная зала», «Вязень Азкабана».
Страчаны лёс, Імрэ Кертэс
За гэтую і іншыя кнігі Імрэ Кертэс атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Кніга аўтабіяграфічная – пра веру ў перамогу дабра падчас вайны. Пераклад твора ёсць у выдавецтва «Галіяфы», кніга даступная ў кнігарні «Логвінаў».
1984, Джордж Оруэл
Самая знакамітая антыўтопія ў сусветнай літаратуры. Ёсць у перакладзе ад выдавецтва «Янушкевіч». Дарэчы, Вольныя Купалаўцы запісалі аўдыяверсію кнігі ў трох частках (1, 2, 3).
Трое ў чоўне і пёс з імі, Джэром Клапка Джэром
Гумарыстычная аповесць пра паездку ў чоўне па Вялікабрытаніі. Даступная ў перакладзе выдавецтва «Логвінаў».
Вядзьмар, Анджэй Сапкоўскі
Цыкл фэнтэзі-раманаў, пра які вы дакладна чулі. У перакладзе на беларускую ад «Янушкевіча» ёсць тры першыя яго часткі.