Спадарства! Мы распачынаем серыю кароткіх інтэрв’ю з арганізатарамі і арганізатаркамі пастаянных клубаў і іншых івэнтаў у «Кропцы».
Магчыма іх досвед стане натхняючым для вас. Мы шчыра верым, што кожн_ая з вас – гэта талент і экспертыза, якімі трэба дзяліцца!
Сення з радасцю знаёмім вас з Настай – арганізатаркай клуба беларускай літаратуры.
– Наста, як узнікла ідэя стварыць гэты клуб?
– Усё проста – я люблю чытаць і дзяліцца сваімі знаходкамі паводле чытаньня. Калі я перайшла з рускай мовы на беларускую й пачатала чытаць суайчыньнікаў, то зразумела, што ў Тбілісі няма зь кім гэта абмеркаваць.
«Калі табе чагосьці не хапае, ствары гэта сама», – падумала я. У галаве хадзілі думкі прапанаваць стварыць клюб беларускае літаратуры ў «Кропцы», бо прастора беларуская, а кніжны клюб, які там тады існаваў, быў рускамоўны.
Доўга аднеквалася сама з сабой, маўляў, няма часу, й адказнасьць усё ж такі, а тут адміністратаркі «Кропкі» самі напісалі з прапановай.
«Гэта лёс», – не засталося ў мяне сумневаў. Так і ўблыталася ў гэткую авантуру.
– Якую місію ты ставіш перад сабой і клубам?
– Захаваньне беларускасьці й усьведамленьне сябе й свайго народа праз літаратуру.
– Што цябе матывуе працягваць займацца гэтай дзейнасцю не за грошы?
– Магчымасьць знайсьці людзей, якім цікава тое, што й мне. Цікавыя дыскусыі й пашырэньне думак падчас абмеркаваньня твораў. Пачуцьцё роднага, беларускага.
Клюб і літаратура ўвогуле надае мне маральныя сілы для існаваньня, для простага жыцьця, калі здаецца, што выбіты падмурак з-пад ног.
– Якія парады ты магла б даць тым, хто хоча пачаць аналагічны клуб або праект?
– Проста пачаць, а там пойдзе па накатанай. Ніхто не адзіны ў сваіх думках, абавязкова знойдуцца іншыя, такія ж крышачку вар’яты, як і вы.
– Ці ёсць у цябе нейкая асаблівая гісторыя або момант, якім ты ганарышся ў працы клуба?
– Ганаруся тым, што падсьвечваю незвычайныя факты з жыцьця літаратара_к, пра якія хтосьці ніколі й падумаць не мог. Што гэта заківіла чытаць далей беларускую літаратуру.
Ганаруся, што Маляваныч прыходзіў на сустрэчы. Мара любога дзіцяці, які засынаў пад Калыханку.
Дзякуючы магчымасьці весьці клюб беларускае літаратуры й «Кропцы», якая падтрымлівае мяне ў гэтай справе, я пазнаёмілася з чалавекам, зь якім цяпер ладжу падкаст, што натхняе на новыя гарызонты яшчэ больш. Ці не цуд гэта?!
Бліжэйшая сустрэча клуба ўжо сёння 23 ліпеня а 19 гадзіне. Рэгістрацыя па спасылцы.