Другая Жывая Кніга нашай Бібліятэкі ~ Багдан. Ён асэнсаваў сваю гамасэксуальнасць у 19 год, адначасова з пераходам на беларускую мову. Таму мова і арыентацыя для яго ў нейкім плане пераплецены і з’яўляюцца важнымі складнікамі ідэнтычнасці.

Я больш за год жыў у Лондане і вучыўся ў магістратуры, дзе падчас лакдаўнаў з нуля адбудаваў вакол сябе квір-супольнасць. Цяпер нешта падобнае імкнуся зрабіць і ў Грузіі. А яшчэ літаральна на днях уступіў у адносіны, таму рады распавесці што і як з ЛГБТК-жыццём у Грузіі.

Багдан сутыкаўся з наступнымі стэрэатыпамі:
~ гомасэксуальнасць магчыма нейкім чынам “прапагандаваць” альбо геем можна “зрабіць”.
~ ўсе геі выглядаюць манерна і фемінна ды любяць перапранацца ў жаночае.
~ геі – бяскрыўдныя мілашкі, хадзячыя святы, якія любяць поп-культуру, шопінг, плёткі пра хлопцаў, усё вясёлкавае і ўвогуле “найлепшая сяброўка” любой дзяўчыны.
~ шмат хто лічыць беларускамоўных нацыяналіст_камі, але ў традыцыйным “кансерватыўна-хрысціянскім” дыскурсе ЛГБТК-людзям якраз-такі зазвычай не знаходзіцца месца.

Мара Багдана – каб Беларусь была вольнай краінай для ўсіх яе жыхароў і жыхарак з роўнымі правамі для кожнага і кожнай ды беларускай мовай у якасці асноўнай у штодзённым ужытку. Паразважаць з Багданам пра гэта і задаць яму свае пытаньні вы зможаце 25 ліпеня ў панядзелак.

Рэгістрацыя на Жывую Бібліятэку тут.

Жывая Бібліятэка ў Тбілісі!

Кропка запрашае вас разбурыць грамадскія ці ўласныя стэрэатыпы!
Жывая Бібліятэка – гэта фармат, дзе ў якасці “Кніг” выступаюць людзі, якія расказваюць пра ўласны вопыт, звязаны з пэўнай ідэнтычнасцю, рэдкай прафесіяй, незвычайным для “большасці” ладам жыцця…