Вечар японскай музыкі
“…хоць пáдаем самі з ног, і голас дрыжыць – але ўсё адно мы пяём…»
Аматараў музыкі, паэзіі, Японіі і беларускай мовы запрашаем разам занурыцца ў шматгалосы космас Юкі Кадзіуры – знанай японскай кампазітаркі ды аўтаркі песень.
У першую чаргу Юкі Кадзіура здабыла славу як аўтарка саўндтрэкаў да анімэ-фільмаў і серыялаў, яе нават клічуць «японскім Хансам Цымерам».
Аднак галоўным яе захапленнем заўжды заставаліся песні, а яны па-за межамі Японіі недастаткова невядомыя, ды й словы іх незразумелыя… То выправім гэта разам з аматарам анімэ Іллёй.
Цягам вечара мы пачуем і пабачым шэраг песень і вакальных тэм аўтарства Юкі Кадзіуры — у канцэртным выкананні праектаў FictionJunction, Kalafina ды Aimer з субтытрамі на беларускай мове (мастацкі пераклад), а ў тэкстах песен шмат такога, што абавязкова закране сэрца беларуса на чужыне…
Запіс праз гугл-форму
Удзел вольны.
29 студзеня 17.00-19.00
Месца: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)