Жанчыны ўсяго свету зарабляюць менш, чым мужчыны.Другі аўторак красавіка лічыцца Еўрапейскім днём ро…

Жанчыны ўсяго свету зарабляюць менш, чым мужчыны.

Другі аўторак красавіка лічыцца Еўрапейскім днём роўных заробкаў. Часта за аднолькавую працу жанчыны атрымліваюць меншы заробак, чым мужчыны. У Еўропе гендарны разрыў складае 15%. Каб было больш наглядна: жанчыне неабходна адпрацаваць дадаткова 51(!) дзень у год, каб зраўняцца ў заробку са сваім калегам-мужчынам.

Чаму так атрымоўваецца?
Даследчыкі называюць некалькі прычын. Па-першае, у жанчын больш часу сыходзіць на клопат пра дзяцей, і таму часцей яны выбіраюць месцы працы са скарочаным працоўным днём ці гнуткім графікам.

Па-другое, жанчыны часцей працуюць у нізкааплатных галінах (напрыклад, НКО і адукацыя). У той жа час мужчыны часцей занятыя ў галіне тэхнікі, інфармацыйных тэхналогій, інжынернай справы – сферы з традыцыйна вышэйшым заробкам. Гендарныя стэрыатыпы не дазваляюць жанчынам рэалізаваць сябе ў прафесіях, дзе традыцыйна дамінуюць мужчыны.

Па-трэцяе, жанчын значна менш, чым мужчын на высокіх пасадах. Толькі 10% кіраўніц буйных кампаній у Еўропе – жанчыны.

Усё гэта звязана з дыскрымінацыяй: жанчынам плацяць менш толькі таму, што яны жанчыны, а не таму што ў іх мала кампетэнцый ці досведу.

Што можна зрабіць?
Ліквідацыя гендарнага разрыву магчыма толькі пры комплексе мер, скіраваных на забеспячэнне годнага заробка для ўсіх. Гэта можа быць прыняцце законаў аб роўнай аплаце труда, празрыстая палітыка заробкаў унутры кампаній, забеспячэнне ўдзелу жанчын у кіраўніцтве кампаній, роўнае размеркаванне дэкрэтнага адпачынку паміж мужчынамі і жанчынамі і г.д.

Якія яшчэ дзеянні на ваш погляд могуць дапамагчы выраўняць заробкі мужчын і жанчын? Пішыце ў каментарах.

#карысна_ведаць