Ментарская сустрэча для беларусак з арт-менеджэркамі Тамар Джанашыя і Тамунай Гурчыяні.
На сустрэчы Тамар і Тамуна распавядуць пра культурную сцэну ў Грузіі і пра тое, ці могуць беларус_кі як-небудзь удзельнічаць у ёй. Прыходзьце з канкрэтнымі пытаннямі, таму што сняданак будзе будавацца на абмеркаванні вашых інтарэсаў і кейсаў.
Тамар Джанашыя — заснавальніца і дырэктарка некамерцыйнай арганізацыі Culture and Management Lab (CuMa Lab), якая актыўна працуе ў сферы мастацтва, культурнага абмену і займаецца пытаннямі культурнай палітыкі і стратэгічнага развіцця творчай індустрыі ў Грузіі, Арменіі і Азербайджане. Паралельна з кіраўніцтвам CuMa Lab Тамар таксама з’яўляецца каардынатаркай Tbilisi Architecture Biennial (Архітэктурная біенале ў Тбілісі), да якой яна далучылася ў якасці члена каманды ў 2020 годзе. У яе шматгадовы разнастайны досвед у кіраванні культурнымі праектамі ў краінах Каўказа, Цэнтральнай Азіі і Еўропы.
Тамуна Гурчыяні — менеджэрка культурных праектаў і кінапрадзюсарка. У 2005 годзе скончыла кваліфікацыйную праграму для менеджэра_к па культуры Фонду Роберта Боша ў Германіі. У 2006-2009 гадах Тамуна займалася арганізацыяй Паўднёвакаўказскага фестывалю дакументальных фільмаў пра мір і правы чалавека «Нацыянальнасць: чалавек», які ахопліваў тры краіны Паўднёвага Каўказа — Арменію, Азербайджан і Грузію. У 2011 годзе разам з сястрой зняла дакументальны фільм The Machine Which Makes Everything Disappear, які сярод многіх іншых атрымаў узнагароду за рэжысуру на кінафестывалі Sundance (2013). У 2012 годзе Тамуна заснавала фестываль сучаснага танца і эксперыментальнага мастацтва ў Тбілісі. З пачаткам паўнамаштабнай вайны ва Украіне яна арганізавала праграму рэзідэнцыі для ўкраінскіх, беларускіх і расійскіх мастачак у Грузіі.
Колькасць месцаў абмежавана, для ўдзелу неабходна запоўніць форму і дачакацца пацверджання ад арганізатарак.
Калі: 22 мая, 10:00 – 11:45
Мова: руская
Месца: «Кропка» (адрас нагадаем абраным удзельніцам)