https://www.eurointegration.com.ua/news/2024/02/7/7179149/ Держдеп США схвалив продаж Польщі аеростатів для ППО на $1,2 млрд Державний департамент США схвалив продаж Польщі сучасних систем радіолокації, розвідки повітряного простору та наземної радіолокації разом із елементами логістики вартістю 1,2 мільярда доларів.
Month: люты, 2024
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Сустрэча пра скетчынг 12 лютага: што такое скетчынг і як пачаць маляваць у Тбілісі
Усё, што патрэбна ведаць пра скетчынг На сустрэчы разбярэм падрабязна, што такое скетчынг, хто такія мастакі, як распачаць маляваць, як працягнуць маляваць. Паразмаўляем пра сусветны рух Urban Sketchers і, канешне ж, паскетчым. Узровень навыкаў малявання любы: ад “не ўмею маляваць” да “я малюю як прафесіянал_ка”. З сабой можна прыносіць звыклыя вам прылады для малявання. А […]
8 лютага 1921 года ў Глінішчы нарадзіўся пісьменнік Іван Мележ, аўтар рамана «Людзі на балоце»
8 лютага 1921 г. у Глінішчы нарадзіўся пісьменнік Іван Мележ. Быў сціплым, умеў і любіў выслухаць суразмоўцу. Сусветнае прызнанне яму прынёс раман «Людзі на балоце»*. Важным лічыў выданне кнігі «Мінскі напрамак»: «…толькі з яе выхадам я адчуў сябе пісьменнікам». *Частка трылогіі «Палеская хроніка», што раскрывае жыццё палешукоў у часе калектывізацыі. Яшчэ больш цікавостак вы можаце […]
Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі ў Замку 9 лютага з 18:00
Паважанае спадарства,у пятніцу, 9 лютага з 18:00, Наталля Калегава будзе праводзіць у Замку традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10 За любыя данаты Замку на аплату камуналкі – будзем удзячныя.
Сёння а 18-й на Bokšto 4 пройдуць Біблійныя чытанні з разважаннямі над пасланнем Паўла
Усім добрага ранку! Сёння а 18й гадзіне сустракаемся на Bokšto 4 на Біблійныя чытанні! Разам чытаем і разважаем над пасланнем апостала Паўла да Рымлян. Па майму асабістаму досведу менавіта ў сумесным чытанні найбольш глыбока раскрываецца змест і сэнс Божага Слова!
У нядзелю ва Уроцлаве прайшла акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі
У нядзелю, 4 лютага, ва Уроцлаве адбылася акцыя салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі Як кажуць арганізатары, асабліва цынічна выглядаюць апошнія затрыманні валантэраў, якія дасылалі палітзняволеным ежу, а часта проста віншавальныя паштоўкі: «Мы ведаем, што ва ўмовах, калі беларусы ў самой Беларусі пазбаўленыя голасу, кожны голас у вольных краінах мае значэнне, і таму мы будзем […]
Пікет каля ўрада Польшчы з патрабаваннем выставіць ультыматум Лукашэнку і вызваліць палітвязняў
Каля ўрада Польшчы адбыўся чарговы пікет з патрабаваннем выставіць ультыматум Лукашэнку. Моцны вецер і праліўны ледзяны дождж не сталі перашкодай для ўдзельнікаў акцыі. Маральны абавязак свабоднага свету — вызваліць людзей, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі. У канцылярыю ўрада на імя прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска перададзены зварот удзельнікаў акцыі. Прапануецца: 1. Вылучыць ультыматум […]
Пасол Украіны Ігар Кізім наведаў размяшчэнне Палка імя Кастуся Каліноўскага ў першы рабочы візіт
Пасол Украіны па асаблівых даручэннях па Беларусі Міністэрства замежных спраў Украіны Ігар Кізім наведаў размяшчэнне Палка імя Кастуся Каліноўскага ў першы рабочы візіт пасля свайго прызначэння. Падрабязней чытайце на нашым сайце YouTube | Instagram | Krama | TikTok | Twitter | Facebook | WebSite
Аляксандр Клачко: беларусам трэба разумець мэту барацьбы і шанаваць беларускую мову і культуру
“Беларусам, якія змагаюцца, трэба разумець сваю канчатковую мэту, а таксама шанаваць каштоўнасці беларушчыны. Калі іх у цябе няма і ты іх не разумееш, такі чалавек хутка стоміцца, складзе рукі і стане звычайным працоўным мігрантам. Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна разумеюць важнасць такіх каштоўнасцей, бо яны гэта ўсё вынішчаюць — гістарычную памяць, беларускую мову і культуру. Трэба, […]
Працягваецца збор заявак на прэмію Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі
Працягваецца збор заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. Ацэньвацца будзе не толькі дызайн і паліграфічнае выкананне вокладкі, але і іх адпаведнасць зместу кнігі. Таму ў журы прэміі ўвойдуць творцы, якія працуюць і з візуальнымі вобразамі, і са словам. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца беларускія дызайнеры, якія стварылі вокладкі да папяровых […]