На сустрэчы разбярэм падрабязна, што такое скетчынг, хто такія мастакі, як распачаць маляваць, як працягнуць маляваць. Паразмаўляем пра сусветны рух Urban Sketchers і, канешне ж, паскетчым.
Узровень навыкаў малявання любы: ад “не ўмею маляваць” да “я малюю як прафесіянал_ка”. З сабой можна прыносіць звыклыя вам прылады для малявання. А калі ў вас іх няма, то мы выдадзім матэрыялы на месцы.