Month: люты, 2021

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Жыхары Шарыкаў чытаюць да Міжнароднага дня роднай мовы

Канал: Шарики (Партизанская)

Сёння – Мiжнародны Дзень роднай мовы. Як вы ведаеце, ён утварыўся праз кроў, боль і слёзы. І ня важна, у якой краіне – гісторыя нашай мовы мае таксама розныя старонкі. Беларусы і беларусачкі, памятайце заўсёды, хто вы ёсць! Шануйце сваю мову! Чытаюць жыхары Шарыкау.

Трыумф праваслаўя і аднаўленне ўшанавання святых ікон у 842 годзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У 842 годзе імператрыца Тэадора дазваляе ўшаноўваць святыя іконы і прыбірае іканаборчага патрыярха Яна VII, а на яго месца ставіць Мятода I (842-846). Патрыярх Мятод I, які быў пераследваны і мучаны за святыя іконы, склікае ў Канстанцінопаль сінод, які ўжо канчаткова аднаўляе шанаванне святых ікон. Гэтая канчатковая перамога, вядомая як “трыумф праваслаўя”, штогод адзначаецца нашай […]

У «Зялёнай аптэцы» ў Мінску да Дня роднай мовы будзе працаваць беларускамоўная правізарка

Мова Дэталёва

#дзеньроднаймовы Карысная інфармацыя ад нашых падпісчыкаў 21, 22, 23 лютага ў “Зялёнай аптэцы” ў Мінску, што месціцца на вул. Бабруйская, 6 (уваход з перона Цэнтральнага аўтавакзала) вас будзе абслугоўваць беларускамоўная правізарка. Усім пакупнікам дораць прыемныя падарункі – натуральную жавальную смолку лістоўніцы сібірскай для здароўя зубоў* (акцыя дзейнічае пакуль не скончацца ўсе падарункі) А калі вы […]

Першая нядзеля Вялікага посту як Нядзеля праваслаўя і перамогі над іканаборствам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Першая нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй праваслаўя. Слова “праваслаўе”, па-грэчаску “артадоксія”, азначае праўдзівую веру і праўдзівае пакланенне Госпаду Богу. Тут гаворка ідзе не пра праваслаўе, якое мы сёння разумеем у канфесійным значэнні на супрацьвагу Каталіцкай Царкве, а пра праваслаўе, якое было агульным для ўсёй Царквы Хрыстовай да расколу Усходняй і Заходняй Цэркваў у ХІ стагоддзі. […]