Учора, ва ўтульных сценах Замка, панавала атмасфера радасці і цяпла – адзначалася чатырохгоддзе вала…
Роўна год таму, у чэрвені 2023-га, я быў вымушаны экстрана пакінуць радзіму, ратуючыся ад пераследу па сфабрыкаванай справе. (*Вялікая падзяка Сандры, якая першай напісала мне пра Dapamoga, практычна ў першы дзень, майго выхаду з СІЗА). У той вечар, на вакзале, мяне сустрэла Наталля Калегава, якая стала маім анёлам-ахоўнікам. Тры месяцы я правёў у Замку, дзякуючы яе клопату і падтрымцы, а таксама ўсім ментарам і валанцёрам Dapamoga.
Сённяшняе свята – гэта не проста вечарынка, гэта яскравы доказ таго, як моцна вырасла арганізацыя за год. Усё было арганізавана на вышэйшым узроўні, з неверагоднай увагай да дэталяў. Кожная дробязь была прадумана з клопатам і любоўю, ствараючы асаблівую атмасферу цяпла і радасці. Свята атрымалася яркім, пазітыўным і шчодрым на эмоцыі, што зрабіла яго незабыўным.
Дзякуй, Dapamoga, за вашу працу, за тое, што вы робіце для нас, беларусаў, з кожным днём робячы свет крыху лепш! Ваша падтрымка і любоў дае нам сілы і надзею на лепшую будучыню.
Жыве Dapamoga!
Жыве Беларусь!