Перадалі сёння ў Чарнігаў гуманітарную дапамогу. На чарнігаўшчыне беларуская дыяспара складае каля 25 тысяч чалавек. У лютым 2022 года менавіта на іх пайшлі калоны рускіх танкаў і паляцелі бомбы з Беларусі. За час акупацыі Чарнігава там загінула каля 700 чалавек… Дзякуем нашым сябрам літоўскім валанцёрам і беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога» з Вільні.
Украінцы, літоўцы і беларусы зноў разам! Працуем далей!