Доктар Андрэй Любецкі, выбітны сківічны хірург, не выйшаў пасля сканчэння тэрміну. Ён ужо правёў з…
Жнівень 2020 года аб’яднаў зусім розных людзей. Шмат хто з іх – дасведчаныя спецыялісты ў сваіх галінах. І вось гэтыя спецыялісты апынуліся за кратамі ці за мяжой, як Наталля, ратуючыся ад пераследу. Тыя, хто выйшаў, не могуць знайсці працу. Некаторых высылаюць з краіны без пашпартоў.
Рэпрэсіі не проста ламаюць жыцці пэўных людзей – яны разбураюць цэлыя сферы жыцця ўсёй краіны. І можна, канешне, неяк пражыць без канцэртаў беларускіх музыкаў ці без Купалаўскага тэатра, але без медыцыны нават “неяк” ужо не атрымліваецца. Яшчэ да арышту ў інтэрв’ю доктар Любецкі назваў тое, што адбываецца ў беларускай медыцыне, “гуманітарнай катастрофай”. Што б ён сказаў пра беларускую медыцыну зараз?
У свой час Андрэй Любецкі напісаў, што не стаў бы аказваць дапамогу – калі гэта не пытанне ўратавання жыцця – амапаўцу, які збіваў людзей. Пацукі гэты допіс, вядома ж, яму прыпомнілі. Дзяржаве не патрэбны такія дактары, патрэбны правільныя! І вось, дактароў усё менш, і правільных, і няправільных, і ні амапавец, ні суддзя не ведае, да якога доктара аднойчы трапіць.
А мы вось мяркуем, лячыць іх ўсё ж трэба. Злачынцы павінны жыць, каб адказаць за ўсе свае злачынствы. Што да медыцыны – ў вольнай Беларусі атрымаецца яе аднавіць. Не ўсе вернуцца. Але людзей, якія хацелі б жыць і працаваць на радзіме, дастаткова. Андрэй і Наталля Любецкія – менавіта з такіх людзей.
Свабоду Андрэю Любецкаму!
Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!