9 снежня 1891 г нарадзіўся сумны рамантык Максім Багдановіч. Давайце ўзгадаем верш, які вы дакладна чулі. Прыгожы і актуальны.
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы У ціхую сінюю ноч I сказаць: “Бачыце гэтыя буйныя зоркі, Ясныя зоркі Геркулеса? Да іх ляціць нашае сонца, I нясецца за сонцам зямля. Хто мы такія? Толькі падарожныя, – папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Да зор?”. 1915 г.