Гісторыя з каляднымі шарыкамі з партрэтам Ларысы Геніюш, якія “пракуратура” палічыла “рэабілітацыя…
23.11.1995 г, акурат за 30 гадоў да палявання на калядны дэкор, лука даў інтэрв’ю нямецкаму выданню. Частку гэтага інтэрв’ю немцы выразалі, бо ў іх апраўдваць нацызм таксама нельга. Вось як дакладна гучала цытата: “В свое время Германия была поднята из руин благодаря очень жесткой власти. Не все только плохое было связано в Германии с известным Адольфом Гитлером. <…> Немецкий порядок формировался веками, при Гитлере это формирование достигло наивысшей точки. Это то, что соответствует нашему пониманию президентской республики и роли в ней президента.”
Зараз у рэжыма прынята захапляцца чырвонымі: вялікая айчынная вайна, генацыд беларускага народа, вось гэта ўсё. Але пакуль кэдэбэшнікі касплэяць НКУС, губазікі параўноўваюць сябе з гестапа. Бо хоць чырвоныя – ідэал, а карычневыя сімвалізуюць усё дрэннае і варожае, што можа быць, пацукі зайздросцяць і тым, і гэтым. Шалёна зайздросцяць, па-чорнаму.
Дыктатуры мінулага мелі і моцную ідэалогію, і прасякнутае гэтай ідэалогіяй мастацтва, і прафесійную прапаганду. Увогуле, яны шмат у чым былі падобныя, нават сябравалі да пары, пакуль не пасварыліся, як гэта часам здараецца з братэрскімі рэжымамі.
А што маюць лукашэнкаўцы? Вольгу “я бачу свастыкі ў валошках” бондараву? Яна ў пэўны момант яшчэ прад’явіць даведку з псіхдыспансера, і не застанецца нікога.
Таму пацукі захапляюцца і зайздросцяць. А вось людзі, якія змагаліся з пачварнымі рэжымамі і якіх рэжымы не здолелі зламаць – яны для злачыннай улады ўвасабляюць усё самае страшнае. Бо рэжымаў ужо няма: любімы фюрэр застрэліўся ў бункеры, СССР згніў жыўцом. А вялікую Ларысу Геніюш памятаюць і будуць памятаць. Яе шчырыя і моцныя словы перажылі цэнзуру, як сама паэтка перажыла здраду, арышт і Сібір. Перажывуць яны і забарону калядных шарыкаў. Дыктатуры гінуць, а героі жывуць і пасля смерці.
Не згінай мяне, я не сагнуся,
Не баюся ні страхаў, ні зла.
Нездарма я зь зямлі беларускай
Непахіснай сасною ўзрасла.
Напрасткі йду няходжанай сьцежкаю,
Мудрасьць продкаў ў гарачай крыві,
Ні прад кім не схіляю пасьпешна
Крыху гордай сваёй галавы.
Абмінаю ўсю набрыдзь, што вокал,
Чалавечы мой блытае лёс.
Гляджу ўдаль, не маргнуўшы на’т вокам.
Розум цемру праніжа наскрозь!
Жыве Беларусь!