На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.
Мойшэ Кульбак – Вясновае
Разьбягаюцца босыя крокі мае чорным полем, вясновым пасевам. Маё цела — зямля. Я з-пад сэрца яе сьпею сьпевам.
Як вільготна ступню абдымае зямля, колькі неба ў грудзях! Тра-ля-ля, тра-ля-ля… Прамяністы бязьмежны прасьцяг…
Абганяючы ногі, што топчуць мяне, слаўлю п’яную радасьць зямную… Я іду, я сьмяюся — у кожным акне: і ня чуе ніхто, і ніхто не зірне, як мяне гэты сьвет карануе!
(пераклад з ідышу Андрэя Хадановіча і Сяргея Шупы)
Вельмі жывое і вельмі вясновае. І няхай кастрычніцкі дождж шамаціць за вокнамі, мы ведаем: вясна прыйдзе.