На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.Ізі Харык Спявала ноч пяшчотнаю гітарай,мая са…

На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Ізі Харык

Спявала ноч пяшчотнаю гітарай,
мая самота — ночы пераліў,
ні клопат не цвяліў,
ні смутак не паліў —
сінела ноч, зрабіўшыся гітарай,
гучаў яе пяшчотны пераліў.

І ад зямных палёў да ціхіх зораў
дрыготка ўзносіўся за зыкам зык,
і прамяністы ліўся красавік,
і прагавіта вёў я гукам лік.
Вясна квітнела ў трапятанні зораў,
душа мая лілася ў красавік.

Паветра саладзела, і вясной
цяплом густым сагрэлася зямля.
Зрабіўся я шчаслівым спакваля,
прыняўшы цішыню майго жылля,
імкнуў у даль, захоплены вясной,
і любай мне была мая зямля.

Гэты верш у арыгінале напісаны на ідышы (пераклала Ганна Янкута), але няхай у шэры восеньскі дзень ад яго стане цёпла кожнаму беларусу.

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!