На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.Юлі Таўбін – фантастычны паэт. Кожны радок – ч…

На працягу сямі дзён мы ўзгадваем рэпрэсаваных паэтаў.

Юлі Таўбін – фантастычны паэт. Кожны радок – чарадзейства, кожны верш адчуваеш. Колькі ў іх сіл, і маладосці, і жыцця, і любові, і любові да жыцця. Пачытайце.

Люблю я край, дзе вечары
Ў далёкім небе сьцеляць столкі
І промні ранічнай зары
Вітаюць юныя пасёлкі.

Там дымнай занізьзю палі
Ня будуць зьвіты і затканы,
Там буры-ветры разьмялі
Сьляды забытага кургана.

Цьвітуць сады… Сінее высь…
Бруіцца зорнае насеньне…
Як добра будзе тут калісь
Зарыцца з галавою ў сене!

Ці пад няўпынны зорны бег
У неабсяжным сінім глянцы
Раскласьці вогнішча-начлег
Ля стромкіх сосен на палянцы…

Калосьсяў сьпелых сумны звон
Супыняць людзі, бы асілкі,
І прынясуць ім буйны плён
Зубцамі жорсткімі касілкі.

А потым прыдзе лістапад, —
І восень смуглая угледзіць,
Як будзе вецер лашчыць сад
І граць на яблынкавай медзі.

Ах, гэты край нізін і круч,
Равы, суглінкавыя пашы…
Табе ў адзнаку — „Беларусь“
Надалі назву продкі нашы…

1928

Жыве памяць!
Жыве Беларусь!