На Піншчыне закрыўся музей Яўгеніі ЯнішчыцМузей беларускай паэтк Яўгеніі Янішчыц быў размешчаны ў шк…

На Піншчыне закрыўся музей Яўгеніі Янішчыц

Музей беларускай паэтк Яўгеніі Янішчыц быў размешчаны ў школе вёскі Парэчча Пінскага раёна.

Цяпер школу ў Парэччы, дзе паэтка навучалася ў 9-11 класах, зачынілі. Экспанаты склалі ў скрынкі і адвезлі ў Пінскую раённую бібліятэку, – паведаміла пісьменніца Аксана Спрынчан.

Пісьменніца патлумачыла, што Мерчыцкі этнаграфічны музей, які знаходзіцца ў былой школе, дзе Янішчыц вучылася ў 5-8 класах, адмовіўся ўзяць гэтыя экспанаты да сябе, хоць мае прасторныя памяшканні. Больш таго — у гэтым музеі нібыта няма нават партрэта Янішчыц.

«У Беларусі няма ніводнага дзяржаўнага літаратурнага музея жанчыны. Застаўся адзін школьны музей Цёткі», – падсумоўвае Спрынчан.

Нагадаем, што паводле статыстычнага камітэту, колькасць беларускіх музеяў няўхільна скарачаецца. Найбольш уразлівымі з’яўляюцца музеі менавіта вясковыя.