У 2002-м годзе на месцы трагедыі быў усталяваны мэмарыял у выглядзе 53 руж, раскіданых па прыступках, а таксама маленькая капліца з металічнай плітой унутры, на якой высечаныя імёны загінулых. Уладзімір Жбанаў прысвяціў гэтай трагедыі сваю скульптуру «Дзяўчынка з парасонам», усталяваную ў Міхайлаўскім скверы. Той моцны лівень нібыта пашкодзіў і парасон бронзавай дзяўчынкі
«Трагедыя на Нямізе» — кніга, выдадзеная праз год. Яе аўтары — Таццяна Равяка і Паліна Сцепаненка. Цяпер набыць кнігу нельга, недаступная яна і ў інтэрнеце.
Сваякі загінулых вінавацяць улады і міліцыю, многія кажуць, што цісканіну справакавалі некалькі невядомых маладых людзей, якім удалося пазбегнуць пакарання. Улады настойваюць, што гэта збег акалічнасцяў.
Была заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «халатнасць». Падазраванымі былі начальнік грамадзкай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму В.Русак і начальнік аддзелу масавых мерапрыемстваў М.Кандрацін. Але ў 2002-м годзе старшыня суду Цэнтральнага раёну Пётр Кіркоўскі перакваліфікаваў абвінавачванне на артыкул, які не прадугледжвае адказнасці за гібель людзей і спыніў справу ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўніны.
Супраць гарадзкіх уладаў, радыёстанцыі «Мір» і прадусарскага цэнтру «Клас-клуб ДК» (яны адказвалі за арганізацыю і бяспеку на свяце піва) неаднаразова падаваліся судовыя пазовы. Усе яны былі адхіленыя.
ᅠ
@menskrazam_info