26 лістапада 1930 г. нарадзіўся Ўладзімір Сямёнавіч Караткевіч «Трэба працаваць. Не для сябе,…

26 лістапада 1930 г. нарадзіўся Ўладзімір Сямёнавіч Караткевіч

«Трэба працаваць. Не для сябе, а для маёй роднай краіны, для Беларусі, якой, калі дазволіць лёс, я паслужу, колькі будзе дадзена дзён, — многа або мала, але да канца,» так вызначыў ён сваё жыццёвае і творчае крэда.

Караткевіч пра тое, што нельга чакаць, каб нехта за нас стаў храбрым:
“Ніякіх кампрамісаў!.. мы, беларусы, занадта любім храбрых дзядзяў. Маўляў, лепей няхай дзядзя палаецца з моцным або хаця дулю яму пакажа, а мы будзем з-за ягонай сьпіны ў ладкі пляскаць, а то і проста ціха радавацца….калі мы ненавідзім гэтую рабскую, гнойную частку крыві нашага народа — мы самі павінны зрабіцца „храбрымі дзядзямі“, а ня ціха радавацца з-за чужой сьпіны… Кроў — з кропляў. І, каб не загніць ад суседзтва зь нячыстымі, здаровыя кроплі павінны рухацца і нападаць на заразу, выкідваць яе з арганізма, нават рызыкуючы ўласным жыцьцём. Іначай — гангрэна і сьмерць».
(Урывак з рамана "Каласы пад сярпом
тваім")

…пра доўгія гады палітычнага марозу:
«Гэта быў страшны і цяжкі час. Уся неабдымная імпэрыя дранцьвела і дубела ад жахлівага палітычнага марозу, які вось ужо дваццаць шэсьць год вісеў і кашлата варочаўся над яе абшарамі. Кожны, хто спрабаваў дыхаць на поўныя грудзі, адмарожваў лёгкія. Казаць — дазвалялася толькі ману, любіць — толькі праваслаўе… ненавідзець — толькі вальнадумцаў… сьмельчакі гаварылі часьцей за ўсё прыглушаным голасам, бо на кожнага адносна сумленнага было па дваццаць ланцужных псоў, здатных на ўсё».

..пра прадажнага беларускага судзьдзю:
«Схожасьць судзьдзі з тхаром дапоўнілася раптам яшчэ і смуродам. Я паглядзеў на заліты сьлязьмі твар гэтай жывёлы і… з гідлівасьцю адштурхнуў яго. Ня мог я пэцкаць рукі аб гэтага… Ня мог. Іначай згубіў бы павагу да сябе назаўжды….І такой агідзе падпадаюць пад час суда людзі!»
(Урывак з аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха»)

…пра сілавікоў:
«Днём і ўначы і ранкам
Пошчак падкоў пад зямлёй:
Гэта конныя скачуць архангелы
Па дарогах плянэты маёй.
Бяздумныя, падшыя, сьветлыя,
Поўсьць на німбах расьце,
Замест сумленьня — дубінка,
І замест сэрца — кастэт…
…моўчкі чорныя птушкі
За імі ўстаюць на крыло.
Перад імі лунае гора,
За імі лунае жах,
Рудымэнты крылаў, пагоны
Лунаюць на іхніх плячах…»
("Урывак з «Баляды пра архангелаў")

З яго творамі можна пазнаёміцца бліжэй тут

#МыПамятаем

Менск Разам | Media