700 дзён.
Былі за гэтыя дні надзеі і расчараванні, упэўненасць і сумневы, дні кветак і дні света-шумавых гранат. Пачыналіся і заціхалі пратэсты ў іншых краінах. Пачалася вайна.
Мы спазналі гора і радасць і шмат розных эмоцый, але нязменным застаецца адно: гонар за беларусаў.
Наш шлях – кожны дзень працаваць дзеля перамогі. Наш шлях – працягваць рабіць тое, што мы можам і тое, што патрэбна. Негледзячы ні на што.
Беларусы, вы неверагодныя!
І мы зробім Беларусь вольнай.
Жыве Беларусь!