Беларусь – краіна партызан. Усе мы чулі гэта калісьці. Дарэчы, 16 ліпеня 1944 г у разбураным Менску…

Беларусь – краіна партызан. Усе мы чулі гэта калісьці. Дарэчы, 16 ліпеня 1944 г у разбураным Менску нават прайшоў партызанскі парад.

Тады, у часы другой сусветнай, партызаны Беларусі спынялі варожыя цягнікі. Хто ж ведаў, што праз 80 гадоў іх нашчадкам прыйдзецца прымяніць тэрміны з падручніка гісторыі да сябе… Толькі вораг зараз рушыць з усходу.

Можа, хто скажа, што сучасныя партызаны – і не партызаны зусім, бо цягнікі спыняюцца, а не гараць, і вайна дзесьці побач, але не ў нас.

Але хто такія партызаны? Гэта звычайныя людзі, што падчас акупацыі вымушаныя самі даваць адпор ворагу. А што зараз вакол нас, калі не акупацыя? Бо няма ні абранай улады, ні арміі, ні міліцыі, усё захоплена ворагам. І, дарэчы, як і 80 гадоў таму, за дыверсіі на чыгунцы пагражае смяротнае пакаранне.

Наўрад ці ў вольнай Беларусі пройдзе новы партызанскі парад. Бо партызан марыць не пра парады, а пра вяртанне да мірнага жыцця апасля перамогі.

Няхай жа гэта здарыцца хутчэй!

Свабоду рэйкавым партызанам!
Жыве Беларусь!