Мінулі гады. Нашыя суседзі пайшлі рознымі шляхамі. Адныя сталі часткай Еўропы, у другіх дыктатура, у трэціх – вайна.
А што ж зараз з намі? Замест свабоды – тысячы вязняў, замест незалежнасці – заявы аб “братэрстве” з пуцінскай Расіяй, замест міру – тытул суагрэсара.
Але ж надзея! Яна зноў абудзілася і зноў жывая. Сярод тых, хто з’ехаў, і тых, хто застаўся, і тых, хто за кратамі. Яна прачнулася ў 2020 г разам з народам.
Так, шмат хто з нас зараз не на радзіме. Беларусы працуюць, займаюцца навукай, мастацтвам ў розных вугалках свету. І паўсюль побач з імі надзея.
Час паскараецца. Кожны дзень нясе новыя выпрабаванні, але ж надзея больш не знікне. Мы адчуваем будучыню, яна ўсё бліжэй. Будучыня, дзе Беларусь сапраўды свабодная, незалежная, мірная і… наша! Усё, что гадамі знішчалі пачвары, мы адбудуем зноў. Усе веды, што набылі беларусы за мяжой, дапамогуць нам у гэтым. І праца ўжо пачалася. Бо Беларусь – гэта не “клачок”, як любіць паўтараць нелегітымны. Беларусь – гэта людзі, гэта мы. Мы бачым адзін аднаго, мы верым адзін у аднаго, і мы пераможам.
Жыве Беларусь!