Нямецкі афіцэр ехаў праз вёску на ровары, і нечакана пад колы кінуўся сабака гэтай жанчыны. Немец з ровара зваліўся, і, вядома ж, захацеў застрэліць і таго сабаку, і гаспадароў, але людзі пачалі прасіць яго злітавацца. І афіцэр сапраўды злітаваўся, атросся ад пылу і паехаў далей, а сабака нават не зразумеў, чаго пазбегнуў. У чым мараль? Хіба ў тым, што можна застацца чалавекам, нават калі не да законаў, а ўсе наўкол бачаць у табе нелюдзя.
А можна, канешне, стаць нелюдзем. Іх тады таксама дастаткова было. Дастаткова іх і зараз.
Сабака Алёны Пуцыковіч, на шчасце, жывы. Нелюдзі, што мэтанакіравана стралялі ў яго, нажаль, на волі. Пакуль што.
Тая бабуля ўсё жыццё памятала гісторыю пра немца і сабаку. У беларусаў увогуле добрая памяць. Мы памятаем кожнага чалавека і кожнага нелюдзя. Пачварам за ўсё аднойчы прыйдзецца адказаць. І за забойствы, і за катаванні, і за “суды” над невінаватымі, і за параненага сабаку.
Злачынцы будуць пакараныя.
Жыве Беларусь!