Зараз пачвары правяраюць банк і шукаюць “карані пратэстных настрояў”.
Вось цікава, як яны разважаюць? Можа, сам банк змагарскі? Бо там працаваў Бабарыка, усё зразумела. Ці ўвогуле ўсе банкі такія. У банкаў жа грошы, значыцца, там усе “тлустыя каты”: і кіраўніцтва, і касіры, і інкасатары… А калі грошы ёсць, то, вядома ж, чалавек пратэсны (паглядзіце на айцішнікаў). А калі грошаў няма, то… Таксама пратэсны.
Пацукам здаецца, што ёсць нейкая катэгорыя людзей, нейкая прыкмета, агульная рыса, па якой можна вызначыць тых, хто супраць улады. І сапраўды, такая рыса ёсць. Завецца сумленнем. Бо можна быць інкасатарам ці доктарам, настаўнікам ці айцішнікам, рабочым ці селянінам, мастаком ці навукоўцам, міліцыянтам ці вайскоўцам, але нельга не заўважаць катаванні і забойствы, калі ў цябе ёсць сумленне.
Не трэба шукаць нейкія пратэсныя прафесіі. І ў заводскай сталоўцы, і на карпаратыве топ-мэнэджэраў можна пачуць “ШОС”. Мы, беларусы, – сумленныя людзі. Нашае сумленне не дазваляе забыць і дараваць. І мы паўсюль.
Свабоду інкасатарам!
Свабоду беларусам!
Жыве Беларусь!