​​”А вось што табе дрэннага зрабілі расейцы, ну ваююць, ну не з намі ж,” – чулі такое ад ябацек ці “…

​​“А вось што табе дрэннага зрабілі расейцы, ну ваююць, ну не з намі ж,” – чулі такое ад ябацек ці “сілавікоў”?

Палітзняволены Аляксандр Патапаў, нажаль, мае дакладны адказ на гэтае пытанне. У лісце з-за кратаў ён піша:

“Мне горько и больно за то, что делается в Украине, где гибнут ни в чём не повинные люди и дети. Во время ракетного обстрела Киева погибла моя племянница и её 3-летняя доченька стала калекой”.

Пуцінскія фашысты забралі жыццё маладой жанчыны, скалечылі яе маленькую дачку. А потым лукашэнкаўскія фашысты кінулі за краты яе дзядзьку. За камент. Нібыта камент абразіў лукашэнку.

Нібыта нешта можа абразіць лукашэнку больш, чым яго ўласныя словы і ўчынкі. Вусатая пачварына амаль тры дзесяцігоддзі ліе ў вушы беларусам мантру “затое ў нас няма вайны”. Зарплата ўсё не “папіццот”? Затое вайны няма. Палітвязні ? Але ж без вайны. Беларуская мова пад прыгнётам? А вы паглядзіце на Украіну, там вунь і мова, і вайна!

А зараз вайна, канешне, ёсць, але ж не ў нас і не сапраўдная, а так, спецаперацыя. І ў вогуле, мы не ўдзельнічаем, толькі побач стаім. Ну ляцяць ракеты, ну забіваюць вашых родных, сяброў ды проста людзей, але ж не вас, што ж вам, грамадзяне Беларусі, не падабаецца? Так?

Можна, канешне, саджаць за каменты, за плакаты і графіці “не вайне”, за жоўта-блакітныя стужкі. Але лукашэнка, уцягнуўшы Беларусь у вайну, стаў злачынцам ужо не толькі для беларусаў, а для ўсяго свету. Ваенным злачынцам, дакладней кажучы, замазаным крывёй і свайго, і чужого народа. Што скажаш падчас трыбунала, пацучок? Гэта не мы, гэта ўсё пуцін, НАТА, рэптылоіды? Яно, можа, і так, але ж з тэрыторыі Беларусі ляцелі ракеты, што забівалі простых украінцаў, такіх, як пляменніца Аляксандра Патапава.

І, дарэчы, пацук слушна выбраў сваё “абы не было вайны” ў якасці падмурка дзяржаўнай ідэалогіі. Наша гісторыя, наша літаратура, успаміны старэйшых у кожнай сям’і, даты на помніках на старых могілках, – усё гэта гадамі вучыла нас: вайна – гэта страшна і нам не патрэбна. Вучыла і “свядомых бэчэбэшнікаў”, і ябацек, і можа нават “сілавікоў”. Дык што там з падмуркам гэтым, пацукі? Няўжо расколіна? Здаецца, час эвакуявацца з вашай пачварнай пабудовы.

Свабоду Аляксандру Патапаву!
Не вайне!
Жыве Беларусь!