“Выбіраць новага” – гэта, канешне, экстрэмісцкае словазлучэнне, а тут яшчэ побач “дзед”. Але ж, нешаноўныя таварышы пацукі, давайце разбірацца па пунктах.
1) Не трэба ў слове “дзед” шукаць алюзіі да вашага сіпатага гаспадара. Дзед – гэта стары, які гадуе ўнукаў, а вусатая пачвара са шпіцам – не дзед беларусам і не бацька. У Дзеда Мароза нос чырвоны, а не пальцы сінія, і ён дарыць дзецям падарункі, а не забірае ў іх бацькоў.
2) Сумленны чалавек, што ўсё жыццё працаваў на карысць сябе ды іншым, мае права стаміцца і сысці на пенсію (вас гэта не тычыцца, вы зусім не на карысць іншым працавалі, і пойдзеце не на пенсію, а за краты, разам з лукой).
3) Народ Беларусі ўжо выбраў новае, больш за два гады таму. А старому разам сказалі “сыходзь!” Вы калі-небудзь бачылі, каб дзеткі крычалі “сыходзь” Дзеду Марозу? Ну вось.
Так што, нешаноўныя таварышы пацукі, не трэба шукаць палітычны падтэкст ва ўсім, так і захлынуцца можна ў ім, у падтэксце гэтым. А вы нам жывыя патрэбны (гл. п. 2).
Свабоду Сяргею Саўкіну!
Пацукоў – за краты!
Жыве Беларусь!