​​Міністр замежных спраў макей раптоўна памёр, і замена яму ўсё яшчэ не прызначана. “А навошта нам у…

​​Міністр замежных спраў макей раптоўна памёр, і замена яму ўсё яшчэ не прызначана. “А навошта нам увогуле такое міністэрства, калі з намі ніхто замежны не хоча весці справы?” – разважаюць пацукі (і з імі цяжка не пагадзіцца ў гэтым).

Але ж і з таго свету спадар макей не дае жыць беларусам: людзей ужо пачалі затрымліваць за тое, што яны неяк не так журацца наконт яго смерці, нават з нейкай, ведаеце, радасцю журацца.

Дык вось, мы лічым, што радавацца сапраўды няма чаму. Памёр важны сведка і саўдзельнік пацучыных злачынстваў. Са задавальненнем паслухалі б яго прамову ў судзе. Але ж суд і без яго адбудзецца (дарэчы, мо іншы суд будзе разбірацца, ад чаго ж памёр таварыш макей, бо яго міністэрства стала непатрэбным яшчэ пакуль ён быў жывы, ну, вы разумееце).

Але менш за ўсіх радуюцца калегі макея. Па-першае, непрыемна думаць, што чалавек (ці пачвара) такого высокага рангу можа вось так раптоўна памерці. Ці то Бог прыбраў, а калі не? Хто наступны?! Па-другое, новы закон выйшаў, пра смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве для чыноўнікаў. Вось так, жывеш сабе, служыш хунце, будуеш пацучыны рай, і напрыканцы раптоўна стаў непатрэбны, і куля ў галаву. А макей рагоча, гледзячы на гэта ўсё з пекла, бо паспеў уцячы

Ніхто не пазбегне адказнасці (хіба што адправіцца да макея)!
Жыве Беларусь!