​​Шаноўныя жанчыны! Беларускі!Сёння хочацца пажадаць вам, каб аднойчы свята 8 сакавіка знікла.Каб за…

​​Шаноўныя жанчыны! Беларускі!

Сёння хочацца пажадаць вам, каб аднойчы свята 8 сакавіка знікла.

Каб замест прамоў пра “ўпрыгожванне калектыву” адзін раз на год ад кіраўніцтва вы чулі пра ваш прафесіяналізм, і каб за ваш прафесіяналізм вы атрымлівалі належныя заробкі.

Каб грамадства перастала смяяцца з жартаў пра бландынак, параўноўваць кволых хлопчыкаў з дзяўчынкамі, а прадажных мужчын – з прастытуткамі. Каб прастытуцыя знікла.

Каб дэкрэтны адпачынак больш не называлі адпачынкам, і каб бацька ў дэкрэце стаў звычайнай з’явай, а не цудам.

Каб зніклі выразы “жаночы абавязак”, “жаночая праца” і “ты дзяўчынка, табе не пасуе”, а словы “жаночае кіно” і “жаночая літаратура” гучалі без прыніжэння.

Каб  каханне, любоў і падтрымку вы адчувалі без прывязкі да даты ў календары.

Каб у казках, што вы чытаеце дзецям, прынцы і прынцэсы перамагалі цмокаў разам, бо ў жыцці так звычайна бывае.

І, канешне, свабоды вам, беларускі, бо толькі ў свабодным грамадстве магчымы сапраўдныя роўнасць і павага да ўсіх.

Са святам, што аднойчы знікне!
Жыве Беларусь!