І амаль кожны дзень у навінах нашай акупаванай краіны мільгае: там сарвалі чырвона-зялёны сцяг, тут спалілі. Кожны тыдзень за “сцягапад” кідаюць кагосьці за краты, а людзі ўсё адно не могуць стрымацца.
Чырвона-зялёная непахіснасць чамусьці добра ірвецца і гарыць, і сама раздзіраецца аб калючы дрот, якім яе імкнуцца абараніць ад усялякіх замахаў, а часам выцвітае да неазначана- карычневага колеру. Вось яна, ваша стабільнасць, пацукі: брыдкая, брудная і з дзіркамі ад калючага дроту.
Балюча бачыць яе зараз паўсюль, так. Але давайце ўзгадаем, што найперш робяць жыхары вызваленага горада? Здзіраюць сцягі акупантаў і ўзнімаюць свае, родныя, доўгачаканыя! Прыйдзе час, і мы ачысцім нашыя гарады і вёскі і мястэчкі ад гэтай брыдоты, і разам падымем сцягі мілых сэрцу кожнага беларуса колераў, сцягі, якія мы бераглі ўсе гэтыя гады.
Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!