​​Барацьба пацукоў з беларускай мовай часам даходзіць да абсурду. Не, мы разумеем, што “як бы забаро…

​​Барацьба пацукоў з беларускай мовай часам даходзіць да абсурду. Не, мы разумеем, што “як бы забарона” дзяржавай таго, што з’яўляецца афіцыйным атрыбутам той самай дзяржавы, – гэта ўжо вар’яцтва, але.

Спачатку канал “РазМова” прызнаюць экстрэмісцкімі, цяпер найбуйнейшую беларускую онлайн-бібліятэку блакуюць. А паралельна лука на мове разважае пра нацыянальную годнасць і суверэнітэт. Што гэта, здзек? Шызафрэнія? Ці “суверенитет” на расейскай ужо неяк не гучыць?

Але халера з імі. Цікава вось што. Тая ж Трыбуна зрабіла беларускамоўную версію, і адразу ж заўважыла, што на яе ёсць попыт. Усё больш блогераў распавядаюць на мове пра падарожжы, культуру і ўвогуле пра жыццё. Яшчэ не так даўно беларуская лічылася мовай актывістаў, была маркерам пэўнай грамадзянскай пазіцыі. Нешта такое для разважанняў пра палітыку, нацыянальную свядомасць і цытавання Пазняка.

Зараз, апасля амаль трох гадоў актыўнай барацьбы з мовай, людзі пачалі чытаць па-беларуску пра спорт і коцікаў. А коцікі, як усе мы ведаем, – гэта страшная сіла.

Хацелі канчаткова загнаць яе ў гета, азірнуліся – а інтэрнэт поўніцца ёю. Дзе свабода – там мова.

Як так? Ворагі Беларусі знішчалі яе стагоддзямі. Павесілі Каліноўскага, расстралялі людзей у Курапатах, забілі Вітольда Ашурка, аб’яўлялі мову то калгаснай, то нацысцкай. І што? Яна зноў і зноў вяртаецца ў народ. У найцяжэйшыя для народа часы, у часы вялікіх выпрабаванняў яна вяртаецца да нас, каб мы знайшлі сябе. І прыйдзе дзень, калі яна загучыць на вуліцах нашых гарадоў.

Жыве мова!
Жыве Беларусь!