Можна жартаваць з азаронка-выкладчыка, і з генпракурора шведа, які асабіста шукае экстрэмізм у школьных падручніках, і з ідэі апрануць настаўнікаў у форму, але… Другім разам.
Давайце лепш узгадаем сёння пятнаццацігадовага Арцёма Вайцяховіча. Яго пачнуць судзіць праз тыдзень. Арцём вінаваты ў тым, што яго старэйшы брат вядзе пратэсны канал супольнасці чыгуначнікаў. Арцём – закладнік.
І мэта ўсіх гэтых азаронкаў, шведаў і цётак-фальсіфікатарак у форме агульная: ператварыць школы і ўніверы ў канцлагеры, а дзяцей – у закладнікаў. Усіх дзяцей, не толькі Арцёма.
А дзеці, сябры, – яны сапраўды будучыня, толькі не будучыня лукашыстаў, а наша. І, вядома ж, дзеці не дадуць сябе падмануць. І не павядуцца на прапаганду. Але. У гэтыя нялёгкія часы ім патрэбна падтрымка сумленных дарослых. Тых, хто не прыніжае, не прымушае, а галоўнае, не хлусіць. І ўсе бацькі і маці, і ўсе настаўнікі і выкладчыкі, што захавалі годнасць, – усе павінны памятаць: няма ніякай сацыяльнай дзяржавы, у дзяцей ёсць толькі мы, дарослыя.
І дарэчы, у дзяцей, якіх рэжым трымае за кратамі, і ў дзяцей, якіх рэжым пазбавіў бацькоў, таксама ёсць мы. Таму – не забываемся, што салідарнасць – наша сіла.
Свабоду Арцёму Вайцяховічу!
Свабоду дзецям!
Жыве Беларусь!