Але! Як гэта было зроблена! Перадачу маглі не прыняць без тлумачэнняў, не да законаў жа ж. Аднак у выпадку з Палінай яны выбралі іншы шлях. Нехта перадаў ёй 30 кг гнілых яблык. Ну і ўсё, больш за 30 кг у месяц перадаваць нельга.
Што ж гэта было? Ініцыятыва на месцы, калі зверху не прышоў загад катаваць, але катаваць вельмі хочацца? Нечаканае жаданне зрабіць “па законе”? Ці такі здзек? Але гэта ўсё не галоўнае. А вось што галоўнае: нейкі супрацоўнік гомельскага сіза, напэўна ж паважаны чалавек у пацучыных колах, поўзае на каленях у брудзе недзе ля трасы, збірае 30 кг тых яблык, цягне на тэрыторыю сіза, афармляе як перадачу, яшчэ і з рызыкай трапіць у нечы тык-ток… толькі каб зрабіць такое маленькае паскудства палітзняволенай жанчыне.
Вось у гэтым іх сутнасць: яны гатовыя прыніжацца, калупацца ў брудзе, у гноі, марнаваць свой час, пэцкаць адзенне, мо нават ладзіць баі са свіннямі за тыя яблыкі, і ўсё дзеля таго, каб абразіць сумленнага чалавека. Яблыкамі абразіць.
І гэта так прыкра, і недарэчна, і так смешна. Давайце не забывацца: яны каты, забойцы, людажэры, але ў першую чаргу, яны нікчэмнасці. Бруд, які цягнецца да бруду. І лёс бруду вядомы: яго аднойчы прыбіраюць.
А Паліна вытрымала ўсё, што яны прыдумлялі для яе: збіццё, галадоўкі, псіхушку, новыя абвінавачванні. Пачвары так і не здолелі яе перамагчы. І не перамогуць.
Свабоду Паліне Шарэнда-Панасюк!
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!