​​Вось людзі здзіўляюцца, адкуль столькі спачуваючых хамасу. То арабы, што з’ехалі на Захад, то еўра…

​​Вось людзі здзіўляюцца, адкуль столькі спачуваючых хамасу. То арабы, што з’ехалі на Захад, то еўрапейскія дзяўчынкі ў кароткіх спадніцах і з непакрытымі галовамі, то нават хлопцы з вясёлкавымі сцягамі. Чаму яны не выходзілі ў падтрымку уйгураў ці сірыйцаў, чаму менавіта хамас?

Але, калі прыглядзецца, то можна заўважыць, як тыя самыя заклапочаныя грамадзяне знішчаюць фота ізраільскіх закладнікаў і малююць зоркі Давіда на дзвярах яўрэяў. Здаецца, справа не ў палестынцах.  Справа ў нянавісць да Ізраіля.

І вось мы бачым, што яднае студэнтку Гарварда са сцягам Палестыны на аватарцы і хлопца з Махачкалы, які шукае яўрэяў у турбіне самалёта. Зайздрасць. Зайздрасць да багатых, паспяховых і адукаваных.

Але за багатымі, паспяховымі і адукаванымі – стагоддзі прыгнёту і дыскрымінацыі, якія пераадолеў мужны народ. Яўрэям забаранялі розныя віды працы – яны пачалі гандляваць і пазычаць грошы, і зарабілі на гэтым. Не было ўласнай дзяржавы – яны стварылі моцныя дыяспары і дапамагалі адзін аднаму. Перажылі генацыд і вытрывалі. Адрадзілі страчаную мову, у пустыні пабудавалі гарады. На іх сродкі існуюць універсітэты, да іх ездзяць лячыцца са ўсяго свету. І часам замест падзякі мецэнаты і лекары атрымоўваюць нянавісць.

Тут няма чаму зайздросціць, бо лёс яўрэяў не быў ні простым, ні шчаслівым. Але ёсць чым захапляцца і чаму вучыцца – і нам, беларусам, і іншым народам: стойкасці, мужнасці і гуманізму.

Сумна, што пячорны антысемітызм усё яшчэ існуе. Але Ізраіль пераможа – і дзікуноў са зброяй, і дзікуноў у пінжаках з дыпломамі. Свет змяняецца. Перажыткам сярэднявечча не месца ў будучыні.

Ам Ісраэль хай!
Жыве Беларусь!