​​Віталія Бандарэнка і Анатоль Старасвецкі пазнаёміліся, закахаліся і ажаніліся, калі Віталія ўжо бы…

​​Віталія Бандарэнка і Анатоль Старасвецкі пазнаёміліся, закахаліся і ажаніліся, калі Віталія ўжо была за кратамі. Яны не бачылі адзін аднаго раней, каханне нарадзілася праз лісты салідарнасці. Адразу пасля спаткання з жонкай у калоніі Анатоля затрымалі, доўга вырашалі, што прад’явіць. Прыдумалі. Прад’явілі “спрыянне экстрэмізму”. Анатоль перадае з-за кратаў: “не турбуйцеся з-за мяне, дапамагайце Віталіі”.

Ёсць дні і месцы такія цёмныя, што чалавек, здаецца, павінен перастаць быць чалавекам, згубіць сябе перад тварам гэтай цемры. Але – не губляе. Не перастае быць. Людзі мацней за цемру. Яны знаходзяць сілы жыць, сябраваць, любіць, кахаць, падтрымліваць адзін аднаго.

А што пацукі? Вар’яцеюць, калі бачаць праявы чалавечнасці. Не разумеюць. І крыху зайздросцяць (а можа і моцна зайздросцяць). Бо, здаецца, усё ў іх ёсць: нібыта свабода, нібыта сям’я, нібыта сябры. А цемра ўжо праглынула іх. Садраць з іх пагоны – і нічога не застанецца, ні сям’і, ні сяброў. Толькі мёртвая цемра і зайздрасць.

А закаханыя аднойчы абдымуцца на волі.

Свабоду Віталіі Бандарэнка і Анатолю Старасвецкаму!
Жыве Беларусь!