Усе гады свайго гэтак званага прэзідэнцтва лука шкадаваў, што Беларусь пазбавілася ад ядзерная зброі. Бо пацук з ядзернымі ракетамі – зусім не тое, што звычайны пацук, паглядзіце на дынастыю Кімаў. Ён нават пабудаваў непатрэбную і небяспечную АЭС, адзіная функцыя якой – нерваваць суседзяў, і пасля пачаў называць Беларусь ядзернай дзяржавай. Няхай свет трымціць перад нашым мірным атамам!
Зараз пацук хваліцца, што недзе на тэрыторыі Беларусі схаваныя сапраўдныя ракеты. Ракеты расейскія, але вядома ж, лука плануе накласці на іх свае сінія пальцы, калі нешта здарыцца з пуціным. Вось толькі іржавы расейскі металалом не абароніць беларускую дыктатуру. Яе ўжо нішто не абароніць. Як і пуцінскую, дарэчы.
Свет змяняецца. Раней смяяліся з нязграбнага Кіма, з радыяктыўнага попелу расейскай прапаганды, з дзікуноў, што будуюць ракеты з вадаправодных труб. Зараз ніхто не смяецца. Апошнія гады добра паказалі, што дыктатура – гэта дзіравы рэактар, які атручвае ўсё навокал, не толькі ў межах адной краіны. Глабальная, а не лакальная праблема. А глабальныя праблемы вырашаюцца глабальна.
Таму дарма пацук спадзяецца, што пагрозы ядзеркай выратуюць яго шкуру. Хутчэй, наблізяць лагічны фінал.
Беларусь без лукашэнкі і без ядзернай зброі!
Жыве Беларусь!