«У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа»: Святлана Ціханоўская – да 100 год са дня народзінаў беларускага пісьменніка
«Сёння мы адзначаем 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Пісьменніка. Мысляра. Але перш за ўсё – беларуса.
У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа. Гэта і гераічныя паўстанні беларусаў за свабоду. Гэта і калектывізацыя, і Чарнобыль. Гэта і другая сусветная вайна, якую ён шчыра апісаў у сваіх ужо класічных творах, якія мы з вамі чыталі яшчэ ў школе. Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць блізкай нам Украіны, мы як ніколі разумеем боль і глыбіню быкаўскіх твораў.
Лёс Быкава – гэта змаганне за нацыянальнае адраджэнне. Разам з Алесем Адамовічам Быкаў першым узняў голас супраць міліцэйскага гвалту ў кастрычніку 1988-га.
Лёс Быкава – гэта барацьба за права казаць і пісаць праўду. Наперакор ідэалагічным устаноўкам. Гэта пераслед за ягоныя дысідэнцкія погляды. Паспытаў Васіль Уладзіміравіч і вымушанай эміграцыі – лёсу, які віною ўсё таго ж рэжыму напаткаў многіх беларусаў пасля 2020-га года.
Часам Быкава вінавацілі ў песімізме. Сапраўды, ён ніколі не прыхарошваў рэчаіснасці, заўсёды глядзеў у твар праўдзе. Але пры гэтым верыў у беларускіх людзей. У сваіх чытачоў і нашчадкаў. У нас з вамі.
Святкуючы сёння ягоны стогадовы юбілей, мы ўсе, беларусы, ганарымся адным з самых выбітных сыноў нашага народа. Народа чуллівага, шчырага, смелага, свабодалюбівага і геніяльнага, як сам ягоны апостал».
Цалкам зварот глядзіце ў відэа.