Тут варта звярнуцца да механізмаў, якія дзейнічаюць у прыродзе. Калі нейкі від размножыцца настолькі, што перастае хапаць кармавой базы, то праз пэўны час пачнецца адваротны працэс. Чума, напрыклад. Ці крывавая барацьба за ежу.
І вось высвятляецца, што недазаконне недазаконнем, а законы прыроды ў пацучынай зграі працуюць добра. Грошай не хапае – ужо пачалі есці адзін аднаго. Пакуль яшчэ нясмела, яшчэ з выкананнем усіх фармальнасцей, бо не да канца спазналі ўвесь смак працэсу. Але гэта пакуль.
І здаецца, звычайным беларусам ні горача ні холадна з той перабудовы харчовай піраміды, але прыемна. Цікава назіраць. Нават, ведаеце, хочацца пажадаць ім смачна есці.
Так што смачна есці, спадары пацукі. Чакаем эпічную фінальную бітву паміж губазікамі і кдб.
Жыве Беларусь!