Дык можа, яны ідэйныя рашысты? Ну хто яшчэ павесіць у кабінеце зэтку? Можа, нават гатовыя памерці за рускі свет?
Не, ідэйных там няма. Яны звычайныя бандыты, і гаспадаром прызнаюць любога, хто дазволіць ім і далей рабаваць і катаваць.
І здаецца, на лукашэнку вялікіх спадзяванняў не засталося.
А што такое? Крэпкі хазяйственнік ужо не крэпкі? Ужо не вышэй за бога? Крамлёўская моль з карычневым чамаданам, якая ўсё бярэ Кіеў за тры дні, выглядае больш надзейна? Вось яна, пацучыная вернасць!
Але што той гаспадар, што іншы. Што чырвона-зялёная ануча, што zвастыка. Два рэжыма скутыя ланцугом злачынстваў, і гэты ланцуг цягне іх на дно. Ні рускі свет, ні лукашэнка не ўратуюць пацукоў у пагонах. Бандыты апынуцца там, дзе ім самае месца, – за кратамі. А вуліцы нашых гарадоў ачысцяцца і ад чырвона-зялёнага смецця, і ад зэтак.
Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!