​​Звычайна акупанты, акрамя сваёй мовы і культуры (ці “культуры”, у каго як), нясуць яшчэ і сваю цар…

​​Звычайна акупанты, акрамя сваёй мовы і культуры (ці “культуры”, у каго як), нясуць яшчэ і сваю царкву. Беларусь пад акупацыяй, і любая царква акрамя рускай праваслаўнай – гэта для пацукоў амаль тое ж самае, што ўмоўныя “Птушкі Бацькаўшчыны”. Недзяржаўная грамадская арганізацыя. Патэнцыйныя экстрэмісты і ворагі.

Таму пераслед чарговага каталіцкага святара не здзіўляе, усё цалкам лагічна. Хтосьці пісаў, што ксяндза Анджэя Юхневіча, якому лукашысты спачатку далі 4 адміністратыўкі запар, а потым перавялі ў сіза, абралі ахвярай выпадкова: хацелася запалохаць каталіцкую абшчыну.

Але каталіцкая абшчына збірае перадачы і піша лісты ў турму, замест страху – адзінства. А незалежная прэса цытуе допісы Юхневіча, дзе ён выказвае салідарнасць з Украінай.

“Напісаўшы гэта, я рызыкую папасці пад суд, але мне б хацелася, каб маё пярэчанне было пачутае публічна.[…] Ад сябе і ад імя ўсіх місіянераў Беззаганнай Марыі, што служаць у Беларусі, я хацеў бы выказаць глыбокую салідарнасць і духоўную падтрымку нашым субратам ва Украіне і ўсяму ўкраінскаму народу.”

І робіцца адразу зразумела: чалавек годны, паважаны, смелы, і  разумеў, што можа быць арыштаваны за сваю пазіцыю. Але маўчаць не стаў.

І некаторых гэта здзіўляе, бо цалкам нармальна – маўчаць, каб захаваць сябе пад акупацыяй. Выказвацца, падстаўляцца – ці не наіўна, ці мае сэнс? Але сапраўдны святар заўсёды адчувае адказнасць – не перад украінцамі, пра якіх піша Юхневіч, а перад сваімі парафіянамі. Ён ведае, як гэта цяжка – маўчаць, калі вакол смерць і несправядлівасць. Таму і гаворыць ад імя людзей, звычайных беларусаў, і вернікаў розных канфесій, і атэістаў. Гаворыць і прымае рызыку за іх. І гэта ні ў якім разе не праява наіўнасці, а годны ўчынак годнага чалавека.

Дзякуй сапраўднаму святару і сапраўднаму чалавеку!
Свабоду Анджэю Юхневічу!
Жыве Беларусь!