​​А памятаеце стары жарт пра першакласніка, які плача “адзінаццаць гадоў, за што?” Мы жывем у той ча…

​​А памятаеце стары жарт пра першакласніка, які плача “адзінаццаць гадоў, за што?” Мы жывем у той час, калі гэта і не жарт зусім.

І дзень ведаў – не свята. Для дзяцей пачынаецца не навучанне, а барацьба. З настаўнікамі, якіх трымаюць выключна за талент у сферы фальсіфікацый. З хлуслівымі падручнікамі. Са школьнай праграмай (чулі пра факультатыў “гатовыя Радзіме служыць!” і модуль “будучы следчы”?). Дыктатура не будзе рыхтаваць адукаваную і разумную моладзь, і кожны вучань для яе – гэта ці будучы следчы, ці будучы вязень, ці будучы прыгонны.

А не падабаецца – сардэчна запрашаем у дарослае жыццё! Узгадайце Мікіту Залатарова, якога дзяржава ненавідзіць настолькі, што пасадзіла таксама і яго бацьку? Ці нядаўні выпадак, калі глускую школьніцу адправілі на два гады ў спецшколу, бо “міліцыянты” пакрыўдзіліся на яе тык-ток?

Лукашэнкаўская сістэма адукацыі гадамі выціскала ўсіх годных людзей, а тыя, што засталіся, жывуць і працуюць у пастаянным стрэсе. Не ўсім пашанцуе сустрэць у школе сапраўдную настаўніцу ці настаўніка. Таму варта памятаць: адзіная падтрымка для беларускіх дзяцей – гэта іх бацькі. Школа – не для падтрымкі і не для адукацыі. Школа – для прапаганды і рэпрэсій.

І калі школьнік бачыць, што настаўнік хлусіць, а ў падручніку лухта, бацькам варта растлумачыць, што насамрэч адбываецца. Варта самастойна вучыць дзяцей таму, чаму школа не навучыць (хоць і павінна). І, вядома ж, цікавіцца праграмай факультатываў. Маладыя следчыя спатрэбяцца, каб судзіць гэту хлуслівую ўладу, але адбудзецца гэта раней, чым сучасныя дзеці вырастуць .

Жыве Беларусь!