Клачко Аляксандр Кусь

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,

Бой пад Гуляй Поле: пачатак штурму і першыя гукі бою з расейскімі сіламі

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*Бой пад Гуляй Поле. Штурм пачаўся!* (аповед 8)Частка 1 Здаецца пачалося! Але назваць гэта артпадрыхтоўкай у класічным плане гэтага паняцця было цяжка. Некалькі стрэлаў – і ўсе. У 15:46 на суседнім поле мы заўважылі дым. – По нашим? А чего по нашым хуярят? – заўважыў Ваўкалак, што апынуўся ў гэты момант побач з намі.– По […]

Раней ручныя карункі лічыліся вартымі толькі шляхетныя дамы і спадары і цаніліся на вагу золата

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

КАРУНКІ Раней КАРУНКАЎ ручной працы лічыліся вартымі толькі шляхетныя дамы і спадары. Яны цаніліся на вагу золата і выкарыстоўваліся для парадных гарнітураў і сукенак багацеяў. У тыя часы ніжняй бялізны ў сучасным яе выглядзе яшчэ не існавала. Вывучаем матчыну мову разам #матчынамова@volnyja@shodklochko

Бруклінская котка Скарлет праславілася ў 1996 годзе выратаваннем сваіх кацянят з падпаленага гаража

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

КАЦЯНЯ Шырокую вядомасць набыла бруклінская котка па мянушцы Скарлет, якая ў 1996 годзе праславілася самаадданасцю пры выратаванні сваіх КАЦЯНЯТ з падпаленага гаража. У яе гонар прэмію “Scarlett Award for Animal Heroism” атрымліваюць жывёлы, якія здзейснілі гераічныя ўчынкі на карысць людзей альбо іншых жывёл. Вывучаем матчыну мову разам #матчынамова@volnyja@shodklochko

Бой пад Гуляй Поле: аповед пра акопы і вайсковыя падзеі ў частцы 2

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*Бой пад Гуляй Поле. Зноў акопы* (аповед 7)Частка 2 Я прылег у свой акопчык на спіну, каб ацаніць яго глыбіню і ўтульнасьць. Па адчуванням было – як у магіле. Але над галавой было прыгожае яснае восеньскае неба, якое добра праглядалася праз яшчэ зяленае лісце на дрэвах. – Что такое осень? – Это небо. Небо, что […]

Бой пад Гуляй Поле: падрыхтоўка да засады і рыццё адзіночных акопаў

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*Бой пад Гуляй Поле. Зноў акопы* (аповед 7)Частка 1 Наступным этапам падрыхтоўкі да бою стала рыцце адзіночных акопаў. Перыядычна над намі стаў лятаць дрон. Мы не ведалі чый ен. Таму паводзілі сябе так, як нас вучылі і падказвала логіка – хаваліся пад “зяленку”. У 13:05 мы падрыхтавалі канчатковую пазіцыю для Мілана. Ен трывала стаяў на […]

Бой пад Гуляй Поле: падрыхтоўка засад і ўстаноўка трынажораў Мілан

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*Бой пад Гуляй Поле. Засада гатова* (аповед 6)Частка 2 У 12:20 мы зрабілі тры холмікі – па-аднаму на кожную нагу трыногі “Мілана”. Атрымалася даволі высока. Зямлю капалі з таго месца, дзе будзе стаяць наводчык і кіраваць палетам ракеты. У гэтым месцы атрымалася невялікае паглыбленне. – Однозначно лучше, – адзначыў працу К(арнэт). – Но надо еще. […]

Бой пад Гуляй Поле: засаджаны разлік Мілана і перамяшчэнне пазіцыі бліжэй да варожых сіл

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*Бой пад Гуляй Поле. Засада гатова* (аповед 6)Частка 1 Часам у суседняй ад нас пасадцы, праз поле – недзе там, дзе быў наш другі разлік “Мілана” (сувязь з імі не праходзіла) чулася стралкатня. Зрэдку то ў той бок, то ў іншы праляталі снарады. Але то было не па нам. Я бавіў час, спрабуючы зняць на […]

ДУДА — беларускі традыцыйны духавы музычны інструмент, які выкарыстоўваўся ў абрадах жыцця

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

ДУДА Беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмент, які быў шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі да 20-га стагоддзя. ДУДА выкарыстоўвалася ў абрадах, звязаных з асноўнымі момантамі жыцця чалавека. Абавязковым была прысутнасць ДУДАРА на хрэсьбінах, на вяселлі і, магчыма, на пахаванні. Вывучаем матчыну мову разам #матчынамова@volnyja@shodklochko

Бой пад Гуляй Поле: выбар пазіцыі і размяшчэнне комплексу «Мілан» у аповесці Клачко Аляксандра

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

*Бой пад Гуляй Поле. Выбар пазіцыі* (аповед 5)Частка 2 Спачатку мы ставілі “Мілан” непадалеку ад нашага акопу-шалашу. Але кожны раз К(арнэт) бракаваў яе і мы, па-крысе, асцярожна, перасоўваліся ў пошуках лепшай пазіцыі ў бок рускіх. Бліжэй да дарогі. Наша ахова перасоўвалася разам з намі на нейкай адлегласьці спераду. Нарэшце Мілан быў выстаўлены (не першы і […]