*Бой пад Гуляй Поле. Перастрэлка з рускімі* (аповед 9)Частка 3У 16:17 перастрэлка на невялікі час сц…

*Бой пад Гуляй Поле. Перастрэлка з рускімі* (аповед 9)
Частка 3

У 16:17 перастрэлка на невялікі час сціхла. Бой на суседнім полі не спыняўся ні на хвіліну. Над намі лятаў дрон. Яўна варожы, бо свой бы так намі не цікавіўся. Ваўкалак паведаміў пра нейкі рух у паласе з якой рускія стралялі па нам.

У 16:22 перастрэлка каля нас успыхнула з новай хваллю.

– Ребята! Устанавливайте откуда стреляют и давайте назад, на хуй! – перакрыкваючы сухі трэск аўтаматных стрэлаў звярнуўся Ваўкалак да сваіх хлопцаў.

Што самае непрыемнае ў такіх выпадках – гэта тое, што ты не бачыш праціўніка і не можаш прыцэльна адкрыць агонь па яму, каб падавіць. Варожыя кулі праляталі недзе побач, але над галавой не свісцелі.

Мы з Б(рагай) з аўтаматамі на гатове чакалі магчымага з’яўлення рускіх. Але, відаць, іх было прыкладна столькі сколькі і нас і таму на штурм нашай пазіцыі яны не адважваліся.

Перад намі не стаяла мэта контратакаваць іх. Наша галоўная задача заставалася ранейшай – не даць падыйсьці варожай тэхніцы па дарозе і ўступіць у бой супраць нашых хлопцаў, якія штурмавалі пазіцыі на суседнім полі.