*СПГ-9. Знаемства з сапагом* (аповед 3)Частка 1 26 снежня 2022-га днем я ўпершыню ўбачыў новы для сябе від зброі – сапог. З ім мы будзем працаваць бліжэйшыя некалькі месяцаў. Праз спробы і памылкі да поўнага ўдасканалення навыкаў па вынішчэнню ворага з дапамогай гэтай старой але дагэтуль эффектыўнай зброі. Мы былі без экіпіроўкі (без касак і […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Міраславу Лазоўскаму, які загінуў пад Бахмутам, споўнілася б 50 гадоў
Сёньня споўнілася б 50 гадоў Міраславу Лазоўскаму (пазыўны “Мыш”), які загінуў 16 траўня 2023 года ў баі пад Бахмутам. Беларусам мала нарадзіцца. Ім трэба заставацца да канца жыцця нягледзячы на ўсе складанасьці. Мыш нарадзіўся, жыў і загінуў САПРАЎДНЫМ БЕЛАРУСАМ https://www.radabnr.org/in-memoriam-miraslau-lazouski-1973-2023/ (На фота: Мыш і Кусь, 17 чэрвеня 2022-га, Кіеў)
ЛІШТВАЛІШТВА з натуральнага дрэва заўсёды прываблівала больш за штучныя матэрыялы
ЛІШТВА ЛІШТВА з натуральнага дрэва заўсёды прываблівала мяне больш, чым зробленая са штучных матэрыялаў. Вывучаем матчыну мову разам #матчынамова@volnyja@shodklochko
Апавяданне пра выкарыстанне СПГ-9 у баявых умовах і навучанне ў Бахмуце
*СПГ-9. Навошта ен нам!?* (аповед 2) Як заўседы, спачатку было невялікае непрыняцце новага – апошнія тры месяцы мы працавалі выключна з Міланам, які знішчаў цэлі на адлегласьці да 2 км. Сапог мог страляць прамой наводкай (супрацьтанкавым зарадам альбо аскепкавым) на эффектыўную адлегласьць 800 м (максімальна 1,3 км). І таму таксама не было зразумела навошта нам […]
АРЭЛІГойданне на АРЭЛЯХ дорыць эйфарычнае пачуццё палёту і свабоды
АРЭЛІ Гойданне на АРЭЛЯХ дорыць эйфарычнае пачуццё палёту, свабоды. ***У ланцугах не той, хто ў турмеУ ланцугах не той, хто вымушаны з’ехацьУ ланцугах той, хто схіліў галову ў хамуце,І Цягне плуг.Але каменне яму кідаюць у баразне. Расплюшч ужо вочыСпіну расхіліПабач, што камяні табою сеюцьІ моцна ў голас гэта заяві! Свабодны той, хто нават у турме […]
СПГ-9. Наша база пад Бахмутам: першая ноч і знаёмства з супрацьтанкавым гранатаметам
*СПГ-9. Наша база* (аповед 1) 25 снежня 2022-га, недзе пад Бахмутам. Сення ўвечары мы прыехалі на баявыя пасля пары тыдняў адпачынку. Выгрузілі і занеслі ў падвал свае рэчы, якімі былі забіты машыны пад завязку. Занялі кожны сабе месца на драўляным насціле ў адным з памяшканняў падвала і правялі тут сваю першую ноч. Адсюль мы выязжалі […]
Паэма Янкі Купалы «Спадчына» і фільм пра жыццёвы шлях паэта 2020 года
СКАРБ Спадчына Ад прадзедаў спакон вякоўМне засталася спадчына;Паміж сваіх і чужакоўЯна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкі-сныВясеннія праталіны,І лесу шэлест верасны,І ў полі дуб апалены. Аб ёй мне будзіць успамінНа ліпе бусел клёкатамІ той стары амшалы тын,Што лёг ля вёсак покатам; І тое нуднае ягнятБляянне-зоў на пасьбішчы,І крык вароніных грамадНа могілкавым кладзьбішчы. І […]
Аляксандр Клачко: Вызваленне Украіны — толькі палова, галоўная мэта — вызваленне Беларусі
https://nashaniva.com/321058 Вызваленне Украіны – гэта не галоўная мэта для мяне, гэта толькі палова. Мая галоўная мэта – вызваленне Беларусі. Калі Расея прайграе, калі Расея не будзе падтрымліваць (Лукашэнку) і ўплываць на беларускія падзеі, у нас – у беларусаў, з’явіцца шанец 50:50, што мы зможам вызваліць Беларусь. Аўдыеварыянт (скарочана):https://radiounet.fm/kalinovecz-alyaksandr-kus-klachko-na-vajnu-ya-pryehau-zmagaczcza-ne-za-vyzvalenne-ukrainy-a-za-vyzvalenne-belarusi/
Прафесія лекара: сувязь лекавання з містыкай, тэалогіяй і філасофіяй
ЛЕКАР Прафесія ЛЕКАРА з’яўляецца адной з найстаражытнейшых. Карані лекавання маюць цесную сувязь з містыкай, тэалогіяй, філасофіяй. Вывучаем матчыну мову разам #матчынамова@volnyja@shodklochko
Іван Купала — паганскае свята Купалле ў гонар бога палявых кветак і пладоў, адзначаецца 24 чэрвеня
КУПАЛЛЕ Першапачаткова, Іван Купала быў паганскім святам і называўся КУПАЛЛЕ – у гонар бога палявых кветак і пладоў – Купала. Ён адзначаўся 24 чэрвеня і быў прымеркаваны да дня летняга сонцастаяння, калі надыходзіў самы доўгі дзень і самая кароткая ноч у годзе. Святкаваўся шырока і весела, суправаджаўся абрадамі ачышчэння і амавення. Вывучаем матчыну мову разам […]