Клачко Аляксандр Кусь

Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,

Падзеі 10 лютага 2023 года ў Бахмуце і выклікі вайны на той дзень

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Падзеі 10 лютага 2023 (не толькі чарапіцай “Бахмутъ” той дзень адметны) тут: https://t.me/zrabiKUS/291https://t.me/zrabiKUS/292 Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь! ЗГАРЭЎШЫ ЎКРАІНСКІ БТРЧастка 1 Люты 2023-га, Бахмут. Наша пазіцыя СПГ-9 “Жыгуль”. У 500 м ад нас знаходзіцца пяціпавярхоўка. Яе кут мы ўзялі за арыентыр для наводкі “сапага”. Працуем як звычайна. Гукі боя то там, то там. То […]

Бахмут: Працоўныя будні вайны як штодзённая руціна і барацьба за нацыю

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Бахмут. Люты.Працоўныя будні. аповед 24 Рэмарка ад аўтара. – А дзе пра вайну? – запытаецеся вы мяне. – А гэта і ёсьць пра вайну. – адкажу я. – Вайна – гэта не страляць увесь час са зброі. Вайна – гэта куды глыбей, прасьцей і адначасова складаней, чым выжыць альбо загінуць. Стральба са зброі ў пэўны […]

Бабуля ля супермаркета «Сім’я» ў Краматорску: гісторыя дапамогі ў лютым 2023 года

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 23 Бабуля ля крамы Каля 12 гадзін дня 11 лютага 2023 года, праз 15 хвілін пасля развітання з Золкіным, наш пікап спыніўся на стаянцы ля супермаркету “Сім’я” у Краматорску. Хлопцы пайшлі ў краму за цыгарэтамі і невялікімі заказамі ад пабрацімаў. Мне асабліва нічога не было патрэбна набываць, але таксама пайшоў у […]

Украінскі пенсіянер расказвае пра жыццё і вайсковую службу ў Кіеве ў 2022 годзе

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Украінскі пенсіянер Я толькі-толькі вярнуўся ва Украіну з Вільні. Стаяў канец верасня 2022 года. Я знаходзіўся на нашай тагачаснай базе палка Каліноўскага на вуліцы Сасніных. Я вярнуўся ў перафарматаваны (з кропкі гледжання структуры вайсковых падраздзяленняў) полк Каліноўскага. Марк запытаўся ў мяне ў якім накірунку вайсковай працы я сябе бачу. Я адказаў – у ПТРК (супрацьтанкавы […]

Інтэрв’ю з Володзімерам Золкіным у Краматорску: размова пра вайну і барацьбу

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 22 “Куся ў прэзідэнты” альбо інтэрв’ю Золкіну 10 лютага 2023, франтавая база батальёна “Волат” палка Каліноўскага ў Часовым Яру. Вечарам мы вярнуліся з працы ў Бахмуце. На наступны дзень замест нас працаваў разлік Д(жона), Воскара і З(ёлкі). Да мяне падыйшоў Кос, наш вайсковы карэспандэнт, са шчасьлівым тварам чалавека ў якога нешта […]

У Бахмуце знайшлі старадаўнюю чарапіцу з надпісам «И. МИНАЕВЪ БАХМУТЪ» 10 лютага 2023

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 21 “И. МИНАЕВЪБАХМУТЪ” 10 лютага 2023 а сёмай гадзіне ранку наш сапог ужо быў выстаўлены на пазіцыі “Жыгуль”. Мы з Ваяром затапілі буржуйку і пачалі чакаць каардынаты цэлі ля рацыі. Дровы былі на сыходзе і я пайшоў шукаць іх па суседніх падворках. Нажаль, амаль нічога не было. Альбо мясцовыя, альбо вайсковыя […]

Працоўныя будні пад Бахмутам: гісторыя прасьціны і прышчэпак на пазіцыі “Жыгуль”

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 20 Прасьціна і прышчэпкі Гэта гісторыя здарылася на пазіцыі “Жыгуль” а 12 ранку 19 лютага 2023 года. Стаяў адзін з дзён, якія мне падабаліся ў тым лютым – марозны, але ясны і сонечны. Мы з Ваяром сядзелі ў склепе пад гаражом. Сядзелі на рацыях – мая была побач са мной. Рацыя […]

У Бахмуце на пазіцыі «Жыгуль» 8 лютага 2023 напісалі «СмЭрць рашыстам»

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Бахмут. Люты.Працоўныя будні аповед 19 “СмЭрць рашыстам” Гэта адбылося 8 лютага 2023 у Бахмуце на пазіцыі “Жыгуль”. Сёння сонечны зімовы марозны дзень. У нас перапынак у працы. Сядзім на рацыі ў гатоўнасьці прыняць і выканаць каманду весьці агонь па даведзеным каардынатам. Бача, які не мог уседзець без справы, знайшоў на падворку ліст металу. У доме […]