– Воскар, які пералёт ў новага сапага? – запытаўся я напярэдадні ў Воскара, які з хлопцамі ўпершыню …

– Воскар, які пералёт ў новага сапага? – запытаўся я напярэдадні ў Воскара, які з хлопцамі ўпершыню страляў тут з яго ўчора.

– Ён страляе больш-менш дакладна, – адказаў Воскар.

Мы з Ваяром выставілі сапог. Бача зарадзіў яго. Я яшчэ раз пераправерыў каардынаты пазіцыі і арыентыра, якімі ўчора падзяліўся са мной Воскар.

Цэль нам была вядома.

Ёю быў расейскі бліндаж у 3 770 метрах ад нас на паўночны усход.

Я разлічыў налаштункі прыцэла. Сапог быў новы. Стары на 150-200 метраў даваў пералёт.

– Будзем адымаць? – запытаўся я ў Ваяра
– Воскар сказаў, што больш-менш дакладна працуе, – адказаў Ваяр.
– Нашых (украінскіх) пазіцый там побач няма. Давай на 20 метраў бліжэй зробім? – прапанаваў я карэгоўку дыстанцыі не то інтуітыўна, не то з-за досведа з першым сапагом, не то каб акругліць Ваяру лічбы і спрасьціць яму навядзенне на дыстанцыю 3 750 метраў.
– Упэўнены? – перазапытаў Ваяр.
– Так, – адказаў я і Ваяр выставіў дыстанцыю на 20 метраў бліжэй.

– Пострэл! – крыкнуў Ваяр і стрэліў.

Шкло пасыпалася з бліжэйшых вокан, разбітых узрыўной хваляй ад выхаду снарада.

– Кабанчык у небе! 12 секунд, – перадаў я па рацыі.

Праз кароткі час рацыя радасна ажыла:
– Потрапили! Ще 3 кабанчики за тими ж координатами!

Ваяр выпусьціў яшчэ 3 снарады, карэгуючы толькі узроўні прыцэла, якія збіваліся пасля стрэла.

– Хлопці, звертайтесь на базу! – пасля стрэлаў атрымалі мы загад па рацыі.

На сённяшні дзень наша праца скончылася.

Вечарам камандзір ССО-шнікаў паведаміў нам пра афіцыйнае падцверджанне двух забітых намі рускіх і трох параненых.

(На фота: расейскі бліндаж пад Горлаўкаў до і пасля нашага пападаньня ў яго з сапага, 22 лютага 2023)