Вітаю, шаноўныя браты і сёстры!Хачам паведаміць вам пра бліжэйшыя падзеі, якія адбудуцца ў нашым пры…

Вітаю, шаноўныя браты і сёстры!

Хачам паведаміць вам пра бліжэйшыя падзеі, якія адбудуцца ў нашым прыходзе ў гэтыя выходныя.

Запрашаем вас прыняць удзел у багаслужэннях і сустрэчах!

Заўтра, у суботу, 8 ліпеня, у нашай прыходскай капліцы, якая знаходзіцца па адрасе Boksto g.4, адбудзецца Літургія. Распачнецца гэта багаслужэнне а 9-й гадзіне раніцы.
Калі хто з вас мае патрэбу і жадае, пасля Літургіі можам асобна памаліцца за спачын нашых памерлых і адслужыць Паніхіду.

У суботні вечар а 18-й гадзіне адбудзецца кароткая Вячэрняя служба. Пасля службы, калі ёсць неабходнасць і патрэба, можна будзе ПАСПАВЯДАЦЦА ЦІ ПРЫВАТНА ПАГАВАРЫЦЬ СА СВЯТАРОМ.

У нядзелю 9 ліпеня а 10-й гадзіне раніцы адбудзецца галоўнае набажэнства нашай супольнасці – Святая Літургія.
Пасля набажэнства запрашаем усіх на брацкі стол. Будзе вельмі файна, калі Вы захопіце з сабою што-небудзь смачненькае каб пачаставаць братоў і сясцёр.

Пад час нашай паслялітургійнай размовы мы будзем абмяркоўваць і ВАЖНЫЯ ПЫТАННІ ПРЫХОДСКАГА ЖЫЦЦЯ. Нарэшце, нам трэба канчаткова вызначыцца:

А) з назвай нашай грамады і назвай нашай капліцы;

Б) пачаць фарміраваць склад парафіяльнага сходу і рады;

В) абраць парафіяльнага казначэя.

Дзякуй за ўвагу і чакаем усіх ў нашым прыходзе ў гэтыя выходныя!
Няхай гэтыя моманты нашай супольнай сустрэчы з Хрыстом прыносяць усім нам унутраную радасць і духоўную натхнёнасць!

Да сустрэчы!