Запрашаем на нядзельную Літургію! Калі хочаце каго памянуць, пішыце імёны ў каментарах.
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Дзяды ў праваслаўным календары: памінальная літургія 28 кастрычніка і ўшанаванне ахвяр
Дзяды – старадаўні памінальны дзень Беларусаў! Па праваслаўным календары Дзяды прыпадаюць на СУБОТУ 28-е КАСТРЫЧНІКА. У гэты дзень будзем служыць заўпакойную літургію. У НЯДЗЕЛЮ 29-ша КАСТРЫЧНІКА на Літургіі будзем памінаць “РАСТРАЛЯНЫХ ПАЭТАЎ”, а таксама УСІХ АХВЯР бязбожнага камуністычнага рэжыму. На заўпакойнай літургійнай малітве будзем чытаць іх імёны. На паслялітургійнай сябрыне пачытаем вершы забітых саветамі паэтаў. […]
Тэзе выступіў на малітоўным вечары літуоўскай супольнасці ў Троіцкай базыльянскай царкве ў Вільні
Учора па запрашэнню літуоўскай супольнасці Тэзе пабываў на іх малітоўным вечары і прадстаўляў там супольнасць праваслаўных грамад Кантстантынопальскага патрыярхату у Літве. Натхняльная атмасфера, найцудоўнейшыя спевы, шчырая і простая малітва. Для мяне было надзвычай кранальна прачытаць урывак з Евангелля на беларускай мове падчас служэння, на якім гучала мноства розных моваў. Вячэрня, дарэчы, была ў Троіцкай базыльянскай […]
Сёння запрашаем на Вячэрню ў 18-й гадзіне ў Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Сёння запрашаем на Вячэрню а 18й гадзіне!
Святлана Ціханоўская абмеркавала з мэрам Вільнюса патрэбы беларускіх вернікаў
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з мэрам Вільнюса размаўляла пра патрэбы беларускіх вернікаў Сёння адбылася сустрэча лідэркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай з мэрам Вільнюса Валдасам Бянкунскасам. Сярод шэрагу іншых пытанняў, Ціханоўская закранула патрэбы беларускіх вернікаў. Нагадаем, што ў Вільнюсе с вясны 2023 года дзейнічае беларускі праваслаўны прыход у гонар Дабравешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, з лета богаслужэнні […]
Запрашаем у Беларускую праваслаўную супольнасць Сусветнага патрыярхату ў Вільні
Запрашаем!
Малітва прападобнаму Лявонцію, архімандрыту Віленскаму, за народ беларускі і Царкву Праваслаўную
Малітва прападобнаму Лявонцію, архімандрыту Віленскаму. Усячэсны служыцель Хрыстоў, прападобны ойча Лявонцій, горада Пінска ўзрастанне, абіцелі ж Віленскія і ўсяго народа нашага пахвала і ўпрыгожаньне, вялікі праваслаўныя веры рупліўца і настаўніку! Ты, прыняўшы пакліканне Хрыстова, ад юнацтва свайго Госпада, Яго святое слова і Божую навуку вельмі палюбіў і ва ўсім жыцці тваім запаветы Яго здзейсніў. Таму […]
Святочная Вячэрня на гонар прападобнага Лявонція адбудзецца сёння а 18-й гадзіне ў Вільні
Дарагія браты і сёстры, нагадваю, што сёння а 18й гадзіне адбудзецца святочная Вячэрня на гонар нябеснага пакравіцеля нашага прыходу – прападобнага Лявонція, архімандрыта Віленскага.
Апостал Павел пра інвестыцыі ў духоўныя адносіны і багацце ад Бога
“Хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.” 2 Кар. 9,6Апостал Павел выкарыстоўвае зразумелы для яго часу вобраз сеяння. Мне здаецца, што для сучаснага чалавека такім зразумелым вобразам будзе – ІНВЕСТЫЦЫЯ. ПРАБЛЕМА, якую акрэслівае апостал Павел, у тым, што мы мала інвестуем у свае адносіны з Творцам Сусветаў, […]
Запрашаем на святкаванне з удзелам пачэсных гасцей — святароў іншых віленскіх прыходаў
Запрашаем на святкаванне! У нас будуць служыць пачэсныя госці – святары іншых віленскіх прыходаў.